Вы тут

У Кітаі дынамічна развіваецца нізкавышынная эканоміка


Апошнім часам у Кітаі адзначаецца актыўнае развіццё эканомікі малых вышынь, перадае «Жэньмінь жыбаа» онлайн».


У краіне паскорана пашыраецца прымяненне апаратаў, якія лятаюць у нізкавышыннай паветранай прасторы. Па словах прадстаўніка Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая, сфера выкарыстання лятальных апаратаў у сегменце нізкавышыннай эканомікі становіцца ўсё шырэйшай, і прастор для развіцця велізарны. Ён паведаміў, што з’яўляецца ўсё больш новых сцэнарыяў выкарыстання лятальных апаратаў у такіх галінах, як лясная і сельская гаспадаркі, метэаралагічнае назіранне, медыцынская дапамога, асабістае спажыванне, паветраны турызм і дастаўка грузаў.

За апошнія 3 гады сярэднегадавы рост працягласці палётаў у традыцыйнай авіяцыі Кітая перавысіў 12 працэнтаў. Да канца мінулага года ў краіне было зарэгістравана 1,267 мільёна беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА). Аб’ём нізкавышыннай эканомікі Кітая перавысіў паўтрыльёна юаняў (каля 70 млрд. долараў). Чакаецца, што да 2030 года гэты паказчык павялічыцца да 2 трлн. юаняў (каля 276,5 млрд. долараў).

Як лічаць спецыялісты, дынамічны рост эканомікі малых вышынь залежыць ад вялікага інавацыйнага патэнцыялу і трывалай асновы галіны.

«У апошнія гады інвестыцыі ў распрацоўку БПЛА і авіяцыйнага абсталявання агульнага прызначэння ў Кітаі хутка раслі, а інавацыйныя магчымасці працягвалі падвышацца. Краіна здольная вырабляць розныя тыпы абсталявання, знаходзіцца ў першых шэрагах у свеце па распрацоўцы электрычных лятальных апаратаў з вертыкальным узлётам і пасадкай (eVTOL)», — адзначыў памочнік галоўнага інжынера Даследчага цэнтра авіяцыйнай прамысловасці Кітая Чжан Чжаахуа.

Цяпер доля Кітая на сусветным рынку спажывецкіх БПЛА складае каля 70 працэнтаў, краіна — сусветны лідар у распрацоўцы лёгкіх, малых і сярэдніх БПЛА.

Як адзначыў Тань Жуй, дырэктар Цэнтра даследаванняў эканомікі нізкай прасторы і нізкавышыннага руху пры Кітайскім універсітэце грамадзянскай авіяцыі, у Кітаі ўжо створана поўная сістэма забеспячэння развіцця сектара БПЛА, якая ахоплівае іх распрацоўку, сістэмную інтэграцыю, вытворчасць і лётную прыдатнасць. Акрамя таго, сфарміраваліся кластары нізкавышыннай эканомікі ў рэгіёне Гуандун—Сянган—Аамэнь, дэльце ракі Чжуцзян і рэгіёне Чэнду—Чунцын.

Прадстаўнік Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая дадаў, што па стане на канец мінулага года колькасць кампаній, якія займаюцца распрацоўкай і вытворчасцю БПЛА ў Кітаі, дасягнула 19 тысяч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.