Вы тут

Лукашэнка: Недатыкальнасць граніц для дзяржавы — найважнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту


Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую з прафесійным святам — Днём пагранічніка.


Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Недатыкальнасць граніц для дзяржавы — найважнейшая ўмова захавання яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а іх абарона — справа гонару, патрыятычны абавязак і асаблівая адказнасць перад народам для кожнага воіна ў зялёнай фуражцы.

У нашай краіне створана сучасная, мабільная, добра аснашчаная, прафесійная пагранічная служба, якая штодзень аператыўна рэагуе на ўсе знешнія выклікі і пагрозы, эфектыўна вырашаючы задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы асабліва славім герояў Вялікай Айчыннай вайны. Беражліва захоўваем памяць аб стойкасці і мужнасці пагранічнікаў, якія першымі ўсталі на шляху ворага і аддалі свае жыцці за нашу светлую будучыню. І так павінна быць заўжды.

Перакананы, што вы сёння маеце ўсе неабходныя веды, уменні і сродкі, каб пры любых умовах даць жорсткі адпор парушальнікам нашай граніцы і надзейна абараніць мір на роднай зямлі.

Асаблівыя словы падзякі і пажаданні здароўя і даўгалецця ветэранам, якія прысвяцілі найлепшыя гады жыцця абароне рубяжоў Айчыны.

Жадаю ўсяму асабоваму складу і вашым сем’ям, ветэранам органаў пагранічнай службы мірнага неба, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць нашай Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Загаловак у газеце: Там, дзе пачынаецца Радзіма

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрэыях дамы уваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрэыях дамы уваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.