Вы тут

У Гродне ўрачыста адкрыты велічны помнік Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту


Бронзавая фігура знакамітага святара дасягае чатырох метраў, яшчэ паўметра займае пастамент. Патрыярх выкананы ў поўны рост, у адной руцэ ён трымае кій, а другой дабраслаўляе вернікаў. Ідэя такога вобраза належыць архіепіскапу Гродзенскаму Антонію, а ўвасобілі яе на скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў. 


Скульптура ўстаноўлена на падворку Гродзенскай епархіі. У адкрыцці помніка прыняў удзел Патрыяршы Экзарх Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніамін. Ён зазначыў, што ўстаноўка помніка ў Гродне сімвалічна, бо Уладыка некаторы час кіравай Гродзенскай епархіяй і наогул любіў бываць у Гродне. Такім чынам, помнік нібы захаваў жывую памяць аб першым Патрыяршым Экзарху Беларусі і стане напамінам аб ім як аб чалавеку, які жыў, працаваў і служыў Айчыне, многа зрабіў для росквіту беларускай зямлі.  

Трэба сказаць, што ў Гродне ўшаноўваюць памяць знакамітага святара. У гонар Мітрапаліта Філарэта ў абласным цэнтры названа вуліца, дзе размясцілася Гродзенскае епархіальнае ўпраўленне і дамавая царква Мікалая Цудатворца. У свой час яны будаваліся пры актыўным удзеле Уладыкі. Цяпер тут будзе ўзвышацца яшчэ і яго манументальны вобраз.

Дарэчы, у Гродне ўжо ёсць бронзавы бюст мітрапаліту. Ён размешчаны на тэрыторыі жаночага манастыра. Варта адзначыць, што менавіта з імем архіепіскапа звязана адкрыццё манастырскага комплекса пасля доўгіх гадоў яго заняпада.

Імя знакамітага святара летась прысоена 10-й гімназіі Гродна. Тут адкрыты музей, дзе сабраны экспанаты, звязаныя з гісторыяй Беларускай праваслаўнай царквы, творы іконапісі. Пачэснае месца займаюць памятныя і асабістыя рэчы мітрапаліта. 

А першы помнік вядомаму беларускаму архіпастыру, Герою Беларусі быў адкрыты ў Мінску каля Свята-Духава кафедральнага сабора. Летась помнік Мітрапаліту Філарэту ўстаноўлены ў Слуцку. 

Філарэт сапраўды знакавая фігура ў гісторыі Беларусі. Трыццаць пяць гадоў ён узначальваў Беларускі экзархат. За гэты час у некалькі разоў павялічылася колькасць праваслаўных прыходаў, пабудаваны сотні новых і адноўлены многія разбураныя храмы і царкоўныя будынкі. Адкрыта 24 жаночых і 10 мужчынскіх манастыроў. За шматгадовы асабісты ўклад і духоўнае адраджэнне беларускага народа, умацванне сяброўскіх сувязяў паміж народамі, развіццём міжканфесійнага дыялога ён быў удастоены звання «Герой Беларусі». Памёр патрыярх у 2021 годзе і пахаваны на тэрыторыі Жыровіцкага манастырскага комплекса. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА і Гродзенскай епархіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».