Вы тут

Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Арэнбургскую і Курганскую вобласці


Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Арэнбургскую і Курганскую вобласці РФ, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Беларусь накіравала дапамогу ў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Работы па падрыхтоўцы і фарміраванні гуманітарнай дапамогі вяліся на аснове адпаведнай пастановы Савета Міністраў.

«Груз агульнай масай каля 56 т і аб’ёмам 260 куб.м адправіўся аўтамабільным транспартам у Арэнбургскую і Курганскую вобласці сёння раніцай. У яго складзе лякарствы, пасцельныя рэчы, пледы, коўдры, нацельная бялізна і адзенне, уключаючы дзіцячае, абутак, прадметы першай неабходнасці, кансервы», — адзначыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Дапамога была сфарміравана ў кароткія тэрміны і загружана курсантамі і работнікмаі МНС. У пацярпелыя рэгіёны яе даставяць беларускія ратавальнікі.

Беларусь рэгулярна аказвае гуманітарную дапамогу краінам, пацярпелым ад надзвычайных сітуацый. Так, з 1999 года Беларуссю міжнародная гуманітарная дапамога аказана 84 разы 34 краінам. У мінулым годзе гуманітарная дапамога аказвалася пяць разоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.