Вы тут

Таменка: Беларусь і Алтайскі край шукаюць новыя нішы супрацоўніцтва


Беларусь і Алтайскі край шукаюць новыя нішы, дзе яшчэ можна заўважна прыбавіць ва ўзаемным супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Алтайскага края Расіі Віктар Таменка па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА. 


Фота: БелТА

«Сувязь паміж Расіяй і Беларуссю, Алтайскім краем і Беларуссю такая цесная і непарыўная, што любая размова, любыя перагаворы ідуць па шырокаму колу пытанняў, у першую чаргу эканамічнага супрацоўніцтва ў розных галінах народнай гаспадаркі, а таксама па пытаннях гуманітарнага супрацоўніцтва і многім іншым», — сказаў кіраўнік рэгіёну. Паводле яго слоў, на час знаходжання ў Беларусі расійская дэлегацыя прадугледзела насычаную праграму, якая ўключае наведванне шэрага прадпрыемстваў і правядзенне перагавораў, у час якіх у цэнтры ўвагі будуць пытанні забеспячэння тэхнічнага і тэхналагічнага суверэнітэту, тэматыка імпартазамяшчэння.

Алтайскі край, як адзначыў губернатар, асабліва зацікаўлены ў набыцці ў Беларусі тэхнікі і абсталявання, у тым ліку для аграпрамысловага комплексу, а таксама пасажырскага транспарту. «Кола пытанняў для ўзаемадзеяння шырокае. У нас ужо ёсць пэўныя дасягненні. Мы не з нуля пачынаем працаваць, мы прадаўжаем і шукаем шляхі, дзе яшчэ можна добра і прыкметна прыбавіць у тых паказчыках, якія патрэбны людзям і ў Беларусі, і ў Алтайскім краі», — падкрэсліў Віктар Таменка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.