Вы тут

Свята «Апошні званок» прайшло ў «Мінск-Арэне»


25 мая ў комплексе «Мінск-Арэна» адбыўся грандыёзны праект «Апошні званок 2024», які аб’яднаў каля дванаццаці тысяч выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ Мінска.


Святочная атмасфера, з адценнем лёгкага суму, пачыналася на пляцоўцы каля ўвахода ў комплекс, прысутнічала ў фае і ў вялізнай глядзельнай зале.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь выпускнікоў павіншаваў старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў і прагучаў сімвалічны апошні школьны званок.

Сваю творчасць прысутным прадставілі: гурт «Правакацыя», балет «Рэдыял», шоў-балет «Феерыя», вакальны гурт «Аванці», шоў-балет «Ірыс-шоў», ансамбль танца цэнтра творчасці «Ранак», хор выпускнікоў мінскіх школ, тэатр эстраднай песні «Сябрынка», Вольга Рыжыкава і Тэа, Мікіта Камадзей, балет «Страказа», кавер-гурт «Коза-Ностра», Іван Зданюк, гурт «SKYNET», Мікіта Фаміных, гурт «Бай Сіці», Мікіта Уласенка, Ульяна Петрусевіч і цырк ДК МАЗ, Дар’я Процька, Ілля Шаршун, гурт «ДАБРО» і інш.

Упэўненыя, гэтае свята запомніцца ўдзельнікам на ўсё жыццё!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.