Вы тут

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Пагранічніка, прайшлі на «Лініі Сталіна»


25 мая ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры ўдзеле Дзяржаўнага пагранічнага камітэтам Рэспублікі Беларусь прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Пагранічніка.


Праграма мерапрыемстваў была насычанай: выступленне ансамбля, роты ганаровай варты, аркестра, выкананне элементаў рукапашнага бою, выстава ўзбраенняў і тэхнікі, паказальныя выступленні спецыялістаў кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044, рэканструкцыя гераічнай абароны пагранічнай заставы ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У рэканструкцыі былі задзейнічаны члены ваенна-гістарычнага клуба і баявая тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя гэтага, для наведвальнікаў было адкрыта некалькі інтэрактыўных зон. Жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе, зборцы — разборцы зброі, кіданні гранат.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.