Вы тут

Кубракоў абазначыў задачы па развіццю ВНУ


Стратэгія развіцця Акадэміі МУС, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу і эфектыўнасць практыка-арыентаванай падрыхтоўкі абмяркоўваліся на пасяджэнне, якое правёў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў з кіраўніцтвам акадэміі і начальнікамі факультэтаў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота БелТА

Удзел у мерапрыемстве ў Акадэміі МУС таксама прынялі першы намеснік міністра — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка, намеснік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч і намеснік міністра Дзмітрый Карзюк.

Асноўная задача сустрэчывыпрацаваць стратэгію па развіццю ўстановы адукацыі на пяць гадоў. Для гэтага будзе сфарміравана ведамасная рабочая група.

Іван Кубракоў падкрэсліў, што асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы. Умовы пражывання і навучанні курсантаў павінны быць камфортнымі і сучаснымі.

На мерапрыемстве абмеркавалі пытанні павышэння якасці адукацыйнага працэсу, эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі і ўдасканалення ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў, развіцця навуковай і інавацыйнай дзейнасці.

«Неабходны сістэмны падыход па ўсіх напрамках развіцця акадэміі», — адзначыў кіраўнік міліцэйскага ведамства.

Таксама Іван Кубракоў паставіў задачы па рамонце і будаўніцтве аб’ектаў акадэміі. Пры правядзенні дадзенай працы неабходна ўлічыць існуючы станоўчы вопыт развіцця праваахоўных устаноў адукацыі Расіі і іншых краін.

«Акадэмія павінна быць асобай міліцыі, эфектыўнай ВНУ», — падсумаваў Іван Кубракоў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.