Вы тут

Рэспубліканскае свята «Апошні званок» прайшло ў Брэсце


Сёлета школу ў Беларусі скончылі больш за 55 тысяч юнакоў і дзяўчат. А ў горад над Бугам з’ехаліся 700 выпускнікоў з усіх абласцей Беларусі. Яшчэ каля 2000 вучняў прадстаўлялі Брэст. Пачалося маштабнае мерапрыемства з цырымоніі ўскладання кветак да пліт некропаля Брэсцкай крэпасці.

 


Юнакі і дзяўчаты выстраіліся прыгожымі калонамі па абласцях. Усе разам выканалі Дзяржаўны гімн, пасля чаго воіны Брэсцкага гарнізона здзейснілі збройны салют. Выпускнікі і ганаровыя госці ўшанавалі памяць гераічных абаронцаў крэпасці. Затым парадным шэсцем у суправаджэнні аркестра калона накіравалася па вуліцы Леніна ў бок парку культуры і адпачынку. Герояў дня віталі гараджане, суправаджалі артысты. Канцэртная праграма чакала іх на плошчы Леніна, а ў парку адбылося ўрачыстае мерапрыемства і выпускны вальс.

— Наш горад быў выбраны сталіцай рэспубліканскага «Апошняга званка» невыпадкова, — падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская. — У гэтым годзе Брэст аб’яўлены маладзёжнай сталіцай краіны. Бачыцца сімвалічным і той факт, што ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў выпускнікі святкуюць адно са сваіх галоўных свят у горадзе легендарнай крэпасці. А для нас уяўляецца важнай ганаровая місія быць гаспадарамі свята юнацтва краіны ў год 85-годдзя першага рэгіёна, — падкрэсліла Наталля Анатольеўна.

Рады былі магчымасці пабыць на рэспубліканскім свяце, прысвечаным апошняму званку, вучні з Ляхавічаў: Арына Стрэмавус, Эвеліна Казакевіч, Сяргей Лабанаў, Мацвей Барташэвіч. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем паўдзельнічалі ў выкананні музычнай кампазіцыі і танцавальнай праграме ў парку.

У Брэст прыехалі найлепшыя прадстаўнікі сваіх школ і раёнаў. Кожны з іх мае за плячыма паспяховую вучобу, перамогі на прадметных алімпіядах, спартыўныя, грамадскія дасягненні. А найлепшым з найлепшых на лінейцы ў парку ўручылі ўзнагароды. Вучняў сардэчна віталі міністр адукацыі Андрэй Іванец, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі.

— У нас добрая, разумная моладзь, якая любіць сваю краіну. Гледзячы на іх, разумееш, што ў нас вялікая будучыня, — падзяліўся ўражаннямі міністр адукацыі Андрэй Іванец. — Дзяржава стварыла ўсе ўмовы, каб сённяшнія выпускнікі атрымалі годную адукацыю. Засталося здаць два цэнтралізаваныя экзамены і атрымаць атэстат.

Міністр пажадаў выпускнікам не забываць настаўнікаў, якія кожны дзень прыходзілі ў клас, з цярпеннем, павагай, любоўю перадавалі свой досвед для таго, каб кожны вучань стаў асобай, сапраўдным чалавекам.

Увечары ўдзельнікі свята накіраваліся ў палац спорту «Вікторыя», дзе адбыліся канцэрт і дыскатэка.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота тэлеграм-канала Брэсцкага гарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».