Вы тут

Сёння ў БЕЛЭКСПА адкрылася вясновая выстава-кірмаш «Чароўны млын»


Сёння ў мінскім комплексе БЕЛЭКСПА адкрылася вясновая выстава-кірмаш аўтарскіх работ «Чароўны млын».


Тысячы наведвальнікаў прыйшлі сюды паглядзець новую экспазіцыю, набыць для сябе сувеніры і ўпрыгажэнні, арыгінальнае эксклюзіўнае адзенне, карціны мастакоў і многае іншае.

А беларускія майстры прапанавалі свае ручныя вырабы з дрэва, скуры, шкла, керамікі і іншых матэрыялаў.

Многія наведвальнікі купляюць тут дызайнерскае адзенне і аксесуары, упрыгажэнні для вобразаў на выпускны баль і нават вяселле. Усё гэта яшчэ і з прыемным музычным суправаджэннем.

Таксама на пляцоўцы працуе фудкорт з пачастункамі ад фермераў, экапрадуктамі і карыснымі прысмакамі. На 3 дні работы выставы запланаваны майстар-класы па вырабе розных сувеніраў і аксесуараў.

Віктар ДРАЧОЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».