Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Першая палова тыдня прынясе шмат падзей і сітуацый, звязаных з працай і камунікацыямі. Найлепшай тактыкай павінна стаць стрыманасць і бесстароннасць, бо любая праява негатыўных эмоцый можа пацягнуць за сабой непрыемнасці. Другая частка тыдня абяцае быць больш пазітыўнай: сустрэчы з прыемнымі людзьмі, сябрамі, а таксама спатканні.


Фота: pixabay.com

Цялец. Тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. Давядзецца аддаваць нямала сіл для выпраўлення складаных або запушчаных сітуацый. Рамантычная сфера можа крыху ажывіцца ў другой палове тыдня, калі нечаканыя сустрэчы з кімсьці з мінулага могуць натхніць на аднаўленне адносін.

Блізняты. Будзеце атрымліваць асалоду ад поспехаў у прафесійных справах. Многія змогуць праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці, дабіцца цудоўных вынікаў. Тыдзень парадуе новымі знаёмствамі з блізкімі па духу людзьмі. Самаадчуванне можа вагацца ў другой палове тыдня, і тым, у каго ёсць хранічныя праблемы, трэба прыняць прафілактычныя меры.

Рак. Тыдзень прынясе новыя цікавыя знаёмствы, частка якіх можа перайсці ў моцнае сяброўства ці блізкія рамантычныя адносіны. Ёсць верагоднасць нават сустрэць блізкага да свайго ідэалу партнёра. Прафесійныя справы запатрабуюць вялікай канцэнтрацыі ўвагі, часу і сіл. Многія пытанні і задачы можна будзе вырашыць нестандартнымі спосабамі, адмовіўшыся ад звыклых схем.

Леў. Будзеце адчуваць сябе натхнёнымі і акрыленымі з-за з’яўлення ў сваім акружэнні цікавых і незвычайных асоб. Атрымаеце магчымасць не толькі пачуць новую інфармацыю, але і прадэманстраваць свае таленты і здольнасці, зрабіць яркае ўражанне. У панядзелак і аўторак варта быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі ў побыце — ёсць рызыка атрымання траўмаў.

Дзева. Тыдзень пачнецца дастаткова дынамічна, і поспех у прафесійнай сферы не прымусіць сябе чакаць. Многія змогуць вырашыць як новыя, так і даўно наспелыя праблемы, арганізаваць працэсы і выявіць «слабыя» звёны. Добры настрой забяспечыць і стабільнасць у рамантычнай сферы, і плённыя зносіны з сябрамі і сваякамі. Бацькі будуць вымушаны займацца праблемамі дзяцей больш чым звычайна, і тут справы не абмяжуюцца клопатам пра здароўе, гігіену і знешні выгляд — давядзецца ўнікаць у вучобу і кола зносін. Свайму здароўю таксама патрэбна ўдзяліць увагу з-за абвастрэння хранічных праблем.

Шалі. Пачатак тыдня дасць магчымасць праявіць такія якасці характару, як настойлівасць і нават жорсткасць. Не кожнаму будзе камфортна знаходзіцца ў такім стане, але пэўных мэт можна дасягнуць толькі такімі метадамі. Другая палова тыдня будзе прысвечана набыццю маёмасці, пакупкам. Некаторыя прымуць прапанову аб змене працы на больш высокааплатную ці прэстыжную.

Скарпіён. Большую частку тыдня давядзецца займацца руціннымі справамі — як на працы, так і дома. Будзеце наводзіць парадак, імкнучыся сістэматызаваць і раскласці па палічках усё, што паддаецца сістэме. З’явіцца неабходнасць павышанага кантролю за дзеяннямі свайго акружэння. 

Да канца тыдня зможаце змяніць стратэгію, расслабіцца і нават прысвяціць частку часу задавальненням. Здароўе будзе добрым, але існуюць рызыкі траўмаў падчас заняткаў спортам, фізічных нагрузак. Тыдзень парадуе прыемнымі сюрпрызамі з боку партнёраў ці прыхільнікаў, а сяброўскае кола папоўніцца новымі цікавымі асобамі.

Стралец. Амаль увесь тыдзень будзе звязаны з прафесійнымі справамі і праблемамі. Шмат мітусні, паездак, сустрэч. Непрыемнасці будуць часовымі і неўзабаве кампенсуюцца поспехамі і дасягненнямі. А рамантычныя выхадныя сумесна з каханымі і зусім палепшаць настрой.

Казярог. Пачатак тыдня парадуе дасягненнямі і перамогамі. Прычым шанцаваць будзе не толькі ў прафесійнай сферы: многіх чакаюць спартыўныя перамогі, паспяховая здача экзаменаў. Бізнесмены таксама могуць істотна палепшыць свае пазіцыі, павялічыць даходы або атрымаць у работу вельмі прыбытковыя праекты. А вось галоўнай рэкамендацыяй на другую палову тыдня стане праяўленне цярпення і стрыманасці. Найлепшай тактыкай стане ўхіленне ад канфліктаў, пазбяганне зносін з тымі, хто можа справакаваць сваркі і канфрантацыі. Наведванне афіцыйных органаў улады ў гэты перыяд таксама не рэкамендуецца.

Вадаліў. Тыдзень абяцае быць плённым і насычаным камунікацыямі. Рабочыя справы і задачы зможаце вырашаць хутка і эфектыўна, вучоба дасца лёгка, а кантакты з кіраўніцтвам стануць матыватарам і дадуць магчымасць пазітыўна вырашыць некаторыя кар’ерныя і фінансавыя пытанні. Даходы будуць стабільныя, павялічыць іх дапаможа новая пасада або з’яўленне новай крыніцы паступлення грошай. Тут могуць быць варыянты з выплатамі страховак, атрымання ў спадчыну. У сераду ёсць верагоднасць з’яўлення новых сяброў, з якімі вас аб’яднаюць падобныя погляды, перакананні і каштоўнасці.

Рыбы. Самымі актуальнымі стануць матэрыяльныя справы і клопаты. Многім прыйдзецца наводзіць парадак не толькі дома, але і сярод свайго атачэння. Асаблівай увагі запатрабуюць тыя сваякі ці дзеці, якія апошнім часам адбіліся ад рук і спрабуюць навязваць свае правілы жыцця. Тут давядзецца шукаць кампраміс, адстойваць свае пазіцыі дастаткова жорстка і пераканаўча. Прафесійныя справы запатрабуюць увагі да лічбаў — вялікія рызыкі пралікаў і памылак. Рамантычны бок жыцця дасць добрую нагоду для радасцяў і натхнення, а здароўе дазволіць весці актыўны лад жыцця.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.