Вы тут

СНД прайшло праверку часам і адпавядае ўсім запытам бягучага моманту


СНД прайшло праверку часам і адпавядае ўсім запытам бягучага моманту. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе (Туркменістан), паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Сёння нашы дзяржавы не могуць не адчуваць наступствы нарастання глабальных крызісных з’яў і фарміравання новага светапарадку. Мы з вамі становімся сведкамі таго, як разбураецца аднапалярны свет, узнікаюць новыя цэнтры сілы, якія выступаюць за фарміраванне шматпалярнага светаўладкавання без перавагі і дамінавання так званых настаўнікаў». Падабаецца гэта камусьці ці не падабаецца, мы мяркуем, што гэты працэс ужо незваротны. У сувязі з гэтым расце запатрабаванасць саюзаў дзяржаў з агульным культурным і гістарычным фундаментам, агульнымі інтарэсамі, якія датычацца развіцця свайго рэгіёну. Таксама ўзрос запыт на стабільныя, прагназуемыя і раўнапраўныя міждзяржаўныя адносіны. Садружнасць Незалежных Дзяржаў адпавядае ўсім гэтым крытэрыям і, што асабліва важна, прайшла праверку часам«, — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што фармат СНД дае магчымасць на практыцы захоўваць агульнасць падыходаў да вырашэння эканамічных задач і процідзейнічаць сусветным глабальным выклікам. «Насуперак розным фактарам, націску, постпандэмійным падзеям, песімістычным прагнозам з боку нашых нядобразычліўцаў удалося захаваць адзінства на прасторы Садружнасці і забяспечыць паступальнае развіццё па ўсіх ключавых сацыяльна-эканамічных паказчыках», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.