Вы тут

МАРТ устанавіў парушэнні ў фарміраванні цэн на комплексы паслуг


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла парушэнні ў фарміраванні цэн на комплексы паслуг па ўльтрагукавой дыягностыцы, паведамілі БелТА ў прэс-службе МАРГ.


Фота БелТА

У ходзе аналізу змянення тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі на падставе дакументаў і звестак ЗТАА «Незалежная лабараторыя ІНВІТРА» і ТАА «Экамедсэрвіс-Медычны цэнтр» МАРТ устаноўлены парушэнні парадку фарміравання і прымянення тарыфаў на комплексы паслуг па ўльтрагукавой дыягностыцы (УГД), прадугледжанага пунктам 15 інструкцыі аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на платныя медпаслугі, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 3 лютага 2015 года нумар 14.

Эканамічным судом Мінска вынесены пастановы па частцы першай артыкула 13.2 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці службовых асоб з накладаннем штрафу. Пастановы ўступілі ў законную сілу і не абскарджаны.

МАРГ працягвае працу па аналізе змены тарыфаў на платныя медыцынскія паслугі. Тарыфы на комплексы паслуг па прамянёвай і ўльтрагукавой дыягностыцы фарміруюцца шляхам падсумоўвання тарыфаў на паслугі, уключаныя ў комплекс, з прымяненнем каэфіцыента згодна з дадаткам да інструкцыі 15.

Такім чынам, тарыфы на комплексы паслуг па прамянёвай і ўльтрагукавой дыягностыцы не павінны перавышаць суму лімітавых максімальных тарыфаў на паслугі, уключаныя ў комплекс, з наступным ужываннем каэфіцыента паводле дадатку да інструкцыі. У адпаведнасці з часткай першай артыкула 13.3 КаАП парушэнне службовай асобай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам устаноўленага парадку фарміравання і прымянення цэн цягне накладанне штрафу ў памеры да сарака базавых велічынь (1 БВ — Br40).

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».