Вы тут

Пасол Беларусі абазначыў перспектывы супрацоўніцтва з Туркменістанам


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Вячаслаў Бяскосты ў размове з журналістамі абазначыў перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Ёсць шэраг гандлёвых кантрактаў па пастаўках нашай прадукцыі ў Туркменістан і туркменскай прадукцыі ў Беларусь. Працуюць гандлёвыя дамы — беларускі ў Ашхабадзе і туркменскі ў Мінску. Праз іх рэалізуецца даволі вялікі асартымент прадукцыі. Таксама ёсць прамыя дагаворы паміж суб’ектамі гаспадарання, як правіла, прыватнай формы ўласнасці. Мы вельмі хацелі б аднавіць пастаўкі на туркменскі рынак прадукцыі машынабудаўнічай галіны. Гэта аўтобусы, грузавыя аўтамабілі, трактары. З гэтым пакуль ёсць пэўныя пытанні, але мы над гэтым працуем», — сказаў Вячаслаў Бяскосты.

Паводле яго слоў, на беларускім рынку вельмі папулярны туркменская пасцельная і сталовая бялізна, посуд, адзенне з бавоўны і тэкстылю. У апошнія гады назіраецца істотны рост паставак таматаў у Беларусь. «Што датычыцца нашых паставак у Туркменістан, вельмі папулярны малочныя прадукты, мясныя вырабы. Беларускія прадукты харчавання з’яўляюцца свеасаблівым знакам якасці для туркменскага спажыўца. Калі зроблена ў Беларусі — значыць, не толькі смачна, але і карысна. Вельмі добра прадаюцца сыры, масла, ёгурты, смятана, вяршкі і іншыя тавары малочнай групы. Таксама пастаўляецца цукар, алкагольная прадукцыя, этылавы спірт, прадукцыя дрэваапрацоўкі. Шырокая лінейка беларускіх тавараў карыстаецца попытам. Мы шукаем кантакты, стараемся рэгулярна арганізоўваць візіты дэлегацый дзелавых колаў», — адзначыў пасол.

Асноўным драйверам супрацоўніцтва ўжо шмат гадоў з’яўляецца адукацыя. «Гадоў пяць таму колькасць туркменскіх студэнтаў, якія вулічыся ў беларускіх ВНУ, даходзіла да 12 тыс. Кожны пяты замежны студэнт у Беларусі быў з Туркменістана. Цяпер гэта лічба знізілася недзе напалову, але пасля пандэміі туркменскія абітурыенты пачынаюць актывізавацца. У мінулым годзе мы выдалі каля 2 тыс. віз першакурснікам, у бягучым годзе гэты паказчык будзе павялічаны. Спадзяюся, праз некалькі гадоў мы выйдзем на вельмі добры ўзровень супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Беларуская вышэйшая адукацыя вельмі добра ўспрымаецца і каціруецца сярод туркменскіх грамадзян, людзі знаходзяць дастойную работу пасля вяртання з нашай краіны», — падкрэсліў Вячаслаў Бяскосты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».