Вы тут

Больш 80 прадпрыемстваў аб’яднала «Вясна ў Гомелі»


Значная міжнародная падзея і брэнд Гомельшчыны — выстава «Вясна ў Гомелі» сёлета юбілетнай, 25-я для горада над Сожам. Арганізаваны форум традыцыйна Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы аблвыканкама. Асноўная ідэя, сапраўды, маштабнай пляцоўкі, якая з году ў год не губляе сваёй актуальнасці і папулярнасці — праз дэманстрацыю патэнцыялу прадпрыемстваў і арганізацый развіваць міжнарожнае супрацоўнітва. 


Выстава размясцілася на пляцоўцы больш за 5 000 квадратных метраў — у памяшканні Гомельскага Палаца лёгкай атлетыкі і на прылеглай тэрыторыі. Тут прадстаўлены экспазіцыі звыш 200 прадпрыемстваў і арганізацый удзельнікаў форуму. Сярод экспанентаў — вядучыя прадпрыемствы рэгіёну і Беларусі: усяго больш за 80 айчынных вытворцаў дрэваапрацоўкі, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасцяў, машынабудавання, металаапрацоўкі, будаўніцтва, а таксама ўстановы аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, арганізацыі інфраструктуры, бізнесу і банкаўскай сферы. 

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця «Вясны ў Гомелі» пачалася з прывітання ўдзельнікаў і гасцей форуму старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко. Як падкрэсліў кіраўнік рэгіёну, Гомельшчына заўджы імкнецца ўмацоўваць сяброўскія сувязі паміж партнёрамі і выступае ініцыятарам правядзення самых розных ўзаемавыгадных сустрэч. Так, міжнародная выстава «Вясна ў Гомелі» стала адным з галоўных бізнес-мерапрыемствам на тэрыторыі рэгіёна: прадстаўляе сабой своеасаблівы парад дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці і рэспублікі. 

— Прыемна, што з кожным годам цікавасць да нашых вытворцаў узрастае, пашыраецца геаграфія краін-удзельніц форуму. За сваю гісторыю выстава сабрала больш за дзесяць тысяч айчынных і замежных кампаній з 50 краін свету, стала аўтарытэтнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных трэндаў і глабальных выклікаў. Сёлета гомельскую зямлю наведвалі прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый і дзелавых колаў з 12 краін. Гэта сведчанне таго, што ўвага да Гомельскага рэгіёна ўзрастае, — зазначыў Іван Крупко.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што Гомельшчына як экспатаарыентаваны рэгіён працягвае асвойваць новыя рынкі. 

— Больш паловы аб’ёму вырабленай прадукцыі на гомельшчыне пастаўляецца за мяжу. Геаграфія паставак вельмі шырокая: толькі па экспарту тавараў — гэта 70 краін свету, па экспарту паслуг —119. Між тым, сёння асаблівую актуальнасць для Гомельшчыны набывае міжнароднае супрацоўніцтва не толькі ў сферы вытворчасці, але і сацыяльна-гуманітарных праектаў. Мы спадзяемся, што вопыт замежных партнёраў безумоўна дапаможа нам больш эфектыўна развівацца ў дадзеным кірунку, — звярнуў увагу Іван Крупко.

Губернатар асабліва падкрэсліў, што Гомельшчына гатова аказаць самую належную падтрымку ў рэалізацыі эканамічна і сацыяльна важных праектаў. 

У цырымоніі адкрыцця форуму прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў і генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Марына Філонава. З экспазіцыямі, падрыхтаванымі прапрыемствамі і арганізацыямі, пазнаёміліся прадстаўнікі замежных дэлегацый. 

Сёлета ўдзельнікамі «Вясны ў Гомелі» сталі дэлегацыі з Расійскай федэрацыяй, В’етнама, Зімбабвэ, Ірана, Кітая, Пакістана, Палестыны, Тайланда, Узбекістана. Упершыню ўдзел у выставе прымаюць прадстаўнікі Намібіі, Замбіі і М’янмы. Расійскую Федэрацыю на міжнародным форуме прадстаўляюць 10 рэгіёнаў: Бранская, Калужская, Ніжагародская, Арлоўская, Смаленская, Пскоўская, Тамбоўская вобласці, Рэспубліка Марый-Эл, Удмурцкая Рэспубліка і Санкт-Пецярбург.

З прамысловым, эканамічным і турыстычным патэнцыялам Гомельшчыны снаёмяць шэсць розных лакацыях выставы. Сярод іх адкрытая пляцоўка для прэзентацыі буйнагабарытнай тэхнікі і выстава-продаж тавары майстроў і рамеснікаў «Гомельская вясна». 

На прасторах «Вясны ў Гомелі» арганізаваны таксама сустрэчы бізнес-супольнасцяў, круглыя сталы і дыскусійныя пляцоўкі. Так, можна не толькі азнаёміцца з асартыментам прадукцыі на стэндах, але і правесці перагаворы з кіраўнікамі і менеджэрамі кампаній-удзельніц выставы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара і ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.