Вы тут

Хрэнін назваў адносіны Беларусі і Расіі ўзорам раўнапраўнага саюза


У Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.


Фота: «Ваяр»

Кіраўнік беларускага ваеннага ведамства адзначыў, што сённяшняя сустрэча — гэта чарговае пацвярджэнне трывалых брацкіх сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. «Гэта асабліва важна ў вельмі складаных умовах ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца вакол нашых дзяржаў», — упэўнены Віктар Хрэнін.

Пераходзячы да пытання супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, Віктар Хрэнін падкрэсліў, што яно з’яўляецца ўзорам выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага саюза для ўсёй постсавецкай прасторы.

Андрэй Белавусаў адзначыў, што Беларусь — гэта верны саюзнік і надзейны партнёр Расіі, і падзякаваў беларускаму калегу за гасціннасць. «Рады асабістаму знаёмству з вамі. Дзякую за сардэчны прыём і традыцыйную беларускую гасціннасць. Рэспубліка Беларусь была і застаецца нашым бліжэйшым суседам, верным саюзнікам і надзейным партнёрам», — падкрэсліў Андрэй Белавусаў.

Міністр абароны Расіі выказаў упэўненасць, што сёння як ніколі неабходна цеснае ўзаемадзеянне для своечасовага рэагавання на ваенна-палітычнае становішча і прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы.

На сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з улікам бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.