Вы тут

У Санкт-Пецярбургу — пра Беларусь і беларусаў


13-14 чэрвеня ў горадзе на Няве пройдзе міжнародная канферэнцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатар — Расійская нацыянальная бібліятэка. Калі быць болей дакладнымі — Цэнтр усходнеславянскіх даследванняў гэтай старэйшай кніжніцы Расіі. 


Да ўдзелу ў гэтай значнай навукова-практычнай імпрэзе ў фармаце беларуска-расійскага гуманітарнага супрацоўніцтва запрошаны і Выдавецкі дом «Звязда», і выдавецтва «Мастацкая літаратура». Падзею анансіруе галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт, празаік і перакладчык Віктар Шніп:

Канферэнцыя стала добрай традыцыяй, якая нагадвае пра масштаб прысутнасці нашых суродзічаў у гісторыі Санкт-Пецярбурга. Генератар гэтага аўтарытэтнага форума — кіраўнік Цэнтра ўсходнеславянскіх даследванняў, загадчык Аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі доктар філалагічных навук Мікалай Віктаравіч Нікалаеў. Ураджэнец Беларусі, ён неверагодна шмат зрабіў у галіне вывучэння кніжнай культуры Беларусі, увогуле ў справе вывучэння беларускай культуры, гісторыі нашай Айчыны. Спадзяюся, што і сёлетняя канферэнцыя істотна паспрыяе пашырэнню стасункаў беларусаў з Санкт-Пецярбургам. 

Нагадаем, што зусім нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет адмысловая кніга, прысвечаная дзеячу беларускай і расійскай культуры Льву Клейнбарту. У свой час быў выдадзены літаратурна-мастацкі альманах «Созвучие. Беларусь — Санкт-Петербург». Сярод аўтараў Выдавецкага дома «Звязда» быў і санкт-пецярбургскі літаратара Барыс Косцін, які выдаў у Мінску кнігу пра С. Полацкага. 

Мацвей ПАШКОЎСКІ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».