Вы тут

Галоўчанка: Беларусь высока цэніць дружалюбныя адносіны з Туркменістанам


Беларусь высока цэніць дружалюбныя адносіны з Туркменістанам. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым, паведамляе БелТА.


Фота Тэлеграм-канала «Урад Беларусі»

«З моманту набыцця незалежнасці ўзаемадзеянне Беларусі і Туркменістана будавалася на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. Гэтаму, у прыватнасці, садзейнічалі шматгадовыя цёплыя і даверныя адносіны паміж лідарамі дзвюх дзяржаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Як падкрэсліў прэм’ер-міністр, краіны эфектыўна супрацоўнічаюць і аказваюць падтрымку адна адной у рамках міжнародных арганізацый. У постпандэмійны перыяд паступова аднаўляецца ўзаемадзеянне ў гуманітарнай сферы, перш за ўсё ў сферы адукацыі, спорту і культуры.

Раман Галоўчанка падзякаваў кіраўніцтву Туркменістана за давер у справе навучання туркменскіх студэнтаў у Беларусі і выказаў зацікаўленасць у аднаўленні практыкі навучання ў Беларусі спецыялістаў, запатрабаваных у эканоміцы Туркменістана, у дакавідных маштабах.

Кіраўнік урада таксама падкрэсліў, што ў Беларусі і Туркменістана ёсць шэраг напрамкаў, эфектыўнае ўзаемадзеянне ў якіх уяўляе ўзаемную цікавасць. «Гэта перш за ўсё сельскагаспадарчая, прамысловая, будаўнічая і транспартная сферы. Беларускі бок пацвярджае сваю зацікаўленасць у дынамічным развіцці адносін з Туркменістанам і гатовы рабіць канкрэтныя практычныя крокі па пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў і развязак любых пытанняў, якія перашкаджаюць прадаўжэнню далейшага развіцця ўзаемавыгаднага»..

Прэм’ер-міністр адзначыў, што Беларусь настроена на канструктыўны дыялог і гатова да паглыблення супрацоўніцтва ў інтарэсах дзвюх краін і іх народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.