Вы тут

Жыхар Жыткавіцкага раёна вырошчваў каноплі на прысядзібным участку


Супрацоўнікі наркакантролю УУС Гомельскага аблвыканкама затрымалі 55-гадовага жыхара вёскі Тураў Жыткавіцкага раёна, які ў сябе на ўчастку ў цяпліцы абсталяваў памяшканне для вырошчвання канопляў, паведамілі ва УУС аблвыканкама.


У мужчыны канфіскавалі звыш 65 палімерных ёмістасцяў з грунтам і раслінамі канопляў, сістэму паліву, насенне канопляў і ўгнаенні. «Аграном-аматар» растлумачыў, што вырошчваў расліну для ўласнага спажывання", — удакладнілі ва УУС. Праваахоўнікі высвятляюць дачыненне вяскоўца да збыту наркатычных сродкаў.

За незаконны пасеў і вырошчванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прэв’ю: УУС Гомельскага аблвыканкама 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».