Вы тут

Сёння на базе сталічнай сярэдняй школы № 66 прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў


Сёння на базе сталічнай сярэдняй школы № 66 прайшлі спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна горада Мінска. Сёлета свае веды і ўменні дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, аказваць першую медыцынскую дапамогу дэманстравалі 16 каманд.


Спаборніцтвы традыцыйна праходзілі ў пяць этапаў. На кожным з іх патрэбна было паказаць не толькі тэарэтычную, але і практычную падрыхтоўку каманды, яе ўменне зладжана дзейнічаць у прапанаваных сітуацыях. Лідарамі гэтага года на раённым этапе стала каманда Аўтобуснага парка № 7. Каманда РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» таксама годна паказала сябе, заняўшы па выніках каманднага заліку пачэснае 3-е месца. Віншуем Людмілу Быкаву, Вікторыю Гармазу, Вольгу Гецэвіч, Ірыну Гусараву і Алену Драпко з перамогай.

— Такія спаборніцтвы вельмі патрэбныя, бо падчас падрыхтоўкі да іх мы набываем важныя і карысныя веды, навыкі, якія не толькі тут, але і ў паўсядзённым жыцці дазволяць нам не разгубіцца, дапамогуць сарыентавацца ў складанай сітуацыі і, магчыма, нават выратаваць некаму жыццё, — падзялілася ўражаннямі ўдзельніца каманды Вікторыя Гармаза. — Наша каманда сёння зладжана дзейнічала на кожным этапе выпрабаванняў, што і дапамагло паказаць добры вынік. Увогуле, на такіх спаборніцтвах патрэбна ўсё: веды, практыка, а таксама ўменне дзейнічаць у любых абставінах як адзіны механізм. Нам з калегамі сёння ўдалося ўсё гэта прадэманстраваць.

Вольга ВАСІЛЬЕВА

Фота з архіва каманды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.