Вы тут

На «Беларусь 3» убачым «Біяграфію маёй рэспублікі»


У рамках эфірных акцый, прымеркаваных да векавога юбілею беларускага кінематографа, сацыякультурны тэлеканал працягвае знаёміць гледачоў са здабыткамі залатога фонду Белтэлерадыёкампаніі. Так, з 27 мая ў эфіры «Беларусь 3» пакажуць 6-серыйны дакументальна-хранікальны фільм «Біяграфія маёй рэспублікі».


Фота з адкрытых крыніц

У аснове кінастужкі (1968, рэжысёры — І. Рудамётаў, В. Карпілаў, І. Вейняровіч, У. Станкевіч, А. Ястрабаў) — унікальныя дакументальныя кадры, якія аўтарам давялося збіраць у беларускіх і расійскіх архівах, а таксама рэдкія кадры значных падзей, зафіксаваныя рэжысёрамі Беларускага тэлебачання. Фільм, створаны да 50-годдзя БССР, падрабязна распавядае пра гісторыю развіцця нашай краіны і дасягненні народа ў розных сферах. Відэастужка з фільмам «Біяграфія маёй рэспублікі» захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў. Літаральна нядаўна спецыялісты галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі пачалі работу па алічбоўванню фільма.

— У працэсе алічбоўвання кінастужкі 1968 года і пры апрацоўцы дадзенага матэрыялу, безумоўна, узнікае шэраг праблем. Таму над рэстаўрацыяй адной серыі інжынер працуе з вялікай канцэнтрацыяй увагі не менш за чатыры дні, — адзначае галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў Ала Вярэніч.

Стужка існуе ў двух моўных варыянтах — беларускім і рускім. І, як паказала практыка, гэта стала добрай падмогай у працэсе алічбоўвання і ўзнаўлення.

— Варыянт на беларускай мове якасна горшы, таму патрабуе больш працяглага рабочага працэсу з параметрамі гуку і відэавыявы, — патлумачыла Ала Вярэніч.

У тэлегледачоў будзе магчымасць пазнаёміцца з абодвума варыянтамі дакументальна-хранікальнай стужкі. Так, на тыдні з 27 мая тэлеканал «Беларусь 3» у рамках рэтраспектыўнага паказу прапануе ўбачыць усе серыі фільма «Біяграфія маёй рэспублікі» з агучкай на рускай мове.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.