Вы тут

«Літаратура і мастацтва» змясціла вялікую падборку паэтычных твораў башкірскіх літаратараў


Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратура і мастацтва» змясціла вялікую падборку паэтычных твораў башкірскіх літаратараў. 


Фота з адкрытых крыніц

Нагодай стаў II Міжнародны кніжны кірмаш «Кітап Байрам», які праходзіць ва Уфе з 24 па 26 мая. У пісьменнікаў Башкартастана і Беларусі добрыя сяброўскія стасункі. Ужо двойчы Мінск наведаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Айгіз Баймухаметаў. Летась, у 2023 годзе, у Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Беларусі. 

На старонках беларускіх перыядычных выданняў часта друкуюцца паэты і празаікі Башкартастана — Айгіз Баймухаметаў, Ларыса Абдуліна, Зульфія Хананава і іншыя. 

Зараз у «Літаратуры і мастацтве» на старонцы «Дыпламатыя перакладу» надрукаваны вершы Танзілі Даўлетбердзінай, Айгуль Ямілавай, Ларысы Абдулінай, Гульназ Кутуевай, Зульфіі Хананавай, Раміля Шамаса ў перакладзе на беларускую мову, які ажыццявілі Генадзь Аўласенка, Рагнед Малахоўскі, Іна Фралова. 

 Мы традыцыйна ўважлівыя да паэзіі народаў Расіі, — расказвае рэдактар аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва» Рагнед Малахоўскі. — Добрымі нашымі сябрамі з’яўляюцца паэты Чувашыі, Чачэнскай Рэспублікі, народаў Дагестана, асабліва — аварскія паэты. А вось зараз ідзе падрыхтоўка выпуска «Дыпламатыя перакладу», прысвечанага марыйскай паэзіі. У нас ёсць добры кансультант з пісьменніцкай арганізацыі Марый Эл — Юрый Салаўёў. Ён актыўна спрыяе развіццю беларуска-марыйскіх літаратурных сувязяў. А следам за марыйскай падборкай будзем рыхтаваць разварот ці газетную старонку, дзе знойдзецца месца творам прадстаўнікоў адразу некалькіх нацыянальных літаратур Дагестана. 

Мацвей ПАШКОЎСКІ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».