Вы тут

Май вырашыў нас расплавіць. Ужо і 28 не дзіва


Толькі месцамі навальніцы і парывісты вецер трохі сапсуюць нам ідэальнае надвор’е гэтых майскіх дзён. Нават занадта ідэальнае, таму што для вясны зацёпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Тэмпературны фон па-ранейшаму будзе апярэджваць каляндар. А ў пятніцу ўмовы надвор’я ў нашай краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па захадзе захаваецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, удзень на захадзе парывісты, месцамі пры навальніцах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём ад 22 да 28 градусаў са знакам плюс. Атмасферны ціск будзе расці.

У выхадныя будзе абсалютна чыстае неба, толькі 25 мая па захадзе і ноччу 26 мая па Гродзенскай вобласці захаваецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць.

У суботу пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 цяпла на ўсходзе да плюс 15 градусаў на паўднёвым захадзе краіны, а максімальная ўдзень — 21–27 цяпла.

Пераважна без ападкаў чакаецца і ў нядзелю. У гэтыя суткі толькі ноччу ў Гродзенскай вобласці месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 6 градусаў па ўсходзе да 15 цяпла па захадзе Беларусі, максімальная днём — 22–28 спёкі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, заключны працоўны тыдзень мая таксама абяцае быць цёплым. У панядзелак прагназуецца пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 7–14 градусаў, а ўдзень — 22–29 градусаў.

У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць 8–15 градусаў, а ўдзень — 21–28 градусаў.

У сераду ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9–16 градус, а днём паднімецца да 21–28 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.