Вы тут

Стась стаў галоўным трэнерам «Юнацтва», Копаць узначаліў ХК «Гомель»


Каманды беларускай хакейнай экстралігі «Юнацтва» і «Гомель» аб’явілі аб назначэнні новых галоўных трэнераў, паведамілі БелТА ў прэс-службе ФХБ.


Фота БелТА

Галоўным трэнерам мінскага «Юнацтва» стаў Сяргей Стась, які папярэднія 5 гадоў узначальваў «Гомель». Кантракт са спецыялістам разлічаны на адзін сезон. З «рысямі» Стась станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі сезона-2020/21 і фіналістам Кубка Салея-2022, а таксама ў тым жа годзе выводзіў каманду ў фінал Кантынентальнага Кубка IIHF. Па выніках сезона-2020/21 спецыяліст быў прызнаны лепшым трэнерам Беларусі.

З 2021 па 2023 год Сяргей Стась з’яўляўся галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай нашай краіны. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь-U20 у снежні 2021 года выйграла першы дывізіён маладзёжнага чэмпіянату свету па хакеі. У лютым мінулага года беларуская «маладзёжка» стала ўладальнікам Кубка Будучыні, які праходзіў у Мінску.

Таксама сёння стала вядома, што на змену Стасю ў хакейным клубе «Гомель» прыйшоў яшчэ адзін вядомы ў мінулым хакеіст нацыянальнай каманды Уладзімір Копаць. Спецыяліст мае вялікі вопыт работы ў Кантынентальнай хакейнай лізе: у розныя гады ён уваходзіў у трэнерскія штабы мінскага «Дынама», «Амура», «Барыса» і «Лакаматыва». Акрамя таго, Копаць працаваў са зборнай Казахстана, а папярэдні хакейны сезон завяршаў у якасці трэнера "Юнацтва".

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».