Вы тут

Для электрасамакатаў у Мінску вызначаць зоны забароны руху і абмежаванні хуткасці


У Мінску вызначаць зоны забароны руху і абмежавання скорасці для сродкаў персанальнай мабільнасці, паведамляе БелТА са спасылкай на вынікі сустрэчы з аператарамі СПМ, якая праходзіла ў Мінгарвыканкаме. 


Паводле інфармацыі намесніка начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніса Лівановіча, за 4 месяцы бягучага года павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам асоб, якія перамяшчаюцца на СПМ, пачасціліся выпадкі выкарыстання арэндных электрасамакатаў непаўналетнімі, а таксама іх выкарыстання некалькімі асобамі.

«Абмеркавана пытанне бяспечнага праезду пешаходных зон і скрыжаванняў. Пры ўзаемадзеянні адміністрацый раёнаў сталіцы і аператараў СПМ будуць вызначацца зоны забароны руху і абмежавання хуткасці СПМ», — сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Будзе ўзмоцнена тлумачальная праца з установамі адукацыі, законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў і непасрэдна навучэнцамі ў частцы інфармавання аб правілах карыстання і неабходнасці захавання ПДР.

Таксама ўзнята пытанне ўкаранення практыкі блакіроўкі карыстальнікаў, якія парушаюць правілы карыстання СПМ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.