Вы тут

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пакладуць плітку ў форме малюнка з нацыянальнымі матывамі


На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі замену пліткавага пакрыцця. Пляцоўку ўжо вызвалілі ад старой тратуарнай пліткі, завезлі неабходныя матэрыялы, і сёння работнікі плануюць пачаць брукаванне. Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення «Цэнтр» дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Руслан Ясючэня, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Плошча вытворчасці работ — больш за 26 тыс. кв. м.

«Працуем без выхадных увесь светлавы дзень, каб максімальна хутка выканаць задачу. Плітку плануецца абкласці ў форме малюнка з нацыянальнымі матывамі», — адзначыў Руслан Ясючэня.

У красавіку ў сталіцы абнавілі пляцоўку ля Палаца спорту, якая выкарыстоўваецца для правядзення розных святочных мерапрыемстваў. Тут замянілі бартавы камень, адрамантавалі існуючую сетку дажджавой каналізацыі, замест старога асфальтабетоннага пакрыцця выкладзена новае плітачнае на плошчы крыху менш за 5,5 тыс. кв. м. Былі адноўлены зялёныя зоны.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.