Вы тут

Прэм’ер-міністры краін СНД сустрэнуцца 24 мая ў Туркменістане


Прэм’ер-міністры краін СНД сустрэнуцца 24 мая ў Туркменістане. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«24 мая пад старшынствам Расіі ў Ашхабадзе пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД», — сказала Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, прэм’ер-міністры разгледзяць актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці, а таксама шэраг праектаў дакументаў у сферы энергетыкі, транспарта, экалогіі, аховы інтэлектуальнай уласнасці, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

У бліжэйшыя месяцы ў фармаце СНД запланаваны мерапрыемствы на ўзроўні ўпаўнаважаных па правах чалавека, кіраўнікоў абаронных ведамстваў, кіраўнікоў міграцыйных органаў, спецыяльных службаў і падраздзяленняў фінансавай разведкі, а таксама кансультацыі паміж МЗС па тэматыцы процідзеяння новым выклікам і пагрозам, па консульскіх і прававых пытаннях, па эканамічнаму. супрацоўніцтву.

«Цэнтральнай падзеяй расійскага старшынства стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Маскве 8 кастрычніка, напярэдадні якога па традыцыі намечана чарговая сустрэча міністраў замежных спраў краін СНД», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі.

Яна адзначыла, што канцэпцыя старшынства Расіі ў СНД у 2024 годзе выконваецца паспяхова: праведзена ўжо больш як 35 мерапрыемстваў, у тым ліку пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД, якое прайшло ў Мінску ў красавіку.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.