Вы тут

У Беларусі назіраецца станоўчы трэнд па зніжэнні колькасці рэцыдыўных злачынстваў


На базе Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў праходзіць пасяджэнне калегіі МУС. Аб гэтым паведамілі ў МУС.


Фота: МУС

На парадку дня тры пытанні. Першы датычыцца мер, што прымаюцца органамі ўнутраных спраў па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці і ўдасканаленню арганізацыі работы з раней судзімымі.

Адкрываючы нараду, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў адзначыў: арганізацыйныя і практычныя мерапрыемствы ў цэлым даюць магчымасць уплываць на прафілактыку рэцыдыўных злачынстваў, аб чым сведчыць станоўчы трэнд па зніжэнню іх колькасці.

Па выніках чатырох месяцаў 2024 года зменшылася колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх рэцыдыўных злачынстваў, учыненых у населеных пунктах сельскай мясцовасці асобамі, якія не заняты працай і знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. «Разам з тым відавочна, што ў гэтым напрамку ёсць нерэалізаваны патэнцыял, — падкрэсліў міністр. — У першую чаргу трэба прадоўжыць выбудоўванне канструктыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, іншымі суб’ектамі прафілактыкі па працоўнай і сацыяльнай адаптацыі грамадзян, вызваленых з месц пазбаўлення волі».

«Неабходна выпрацаваць эфектыўныя механізмы па аказанні садзейнічання такім асобам у працаўладкаванні, бо больш як дзве трэці рэцыдыўных злачынстваў учыняюць менавіта не занятыя працай. Нараўне з гэтым трэба павысіць узровень прафілактычнага ўздзеяння на падуліковых, якія ўхіляюцца ад працаўладкавання. Заканадаўчая і нарматыўная прававая базавая гэта рабіць, механізмы вызначаны», — дапоўніў Іван Кубракоў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.