Вы тут

Лукашэнка ў Мінску правядзе перагаворы з Пуціным


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 мая правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, які 23-24 мая будзе знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў 24 мая пройдуць у Палацы Незалежнасці спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складах.

Бакі абмяркуюць стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін — інтэграцыйны парадак дня і рэалізацыю рашэнняў, прынятых Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, палітычны дыялог, прасоўванне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў, умацаванне бяспекі, узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.

У цэнтры ўвагі традыцыйна будуць таксама міжнародны парадак дня, абстаноўка ў рэгіёне, сумеснае рэагаванне на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.