Вы тут

Беларускія банкі будуць прадастаўляць у МПЗ звесткі аб рахунках некаторых фізічных асоб


Беларускія банкі будуць прадастаўляць звесткі ў Міністэрства па падатках і зборах аб наяўнасці і рэквізітах рахункаў фізічных асоб, калі сума прыходных аперацый па іх перавысіла Br150 тыс. за 2023 год. Гэта прадугледжана пастановай МПЗ нумар 16 ад 30 красавіка 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


«Устанавіць, што звесткі аб наяўнасці і рэквізітах рахунку фізічнай асобы (за выключэннем рахункаў па ўліку ўкладаў (дэпазітаў)), калі сума прыходных аперацый па ім перавысіла Br150 тыс. за 2023 год, прадстаўляюцца банкамі ў Міністэрства па падатках і зборах не пазней за 1 верасня 2024 года», — гаворыцца ў дакуменце.

Дакументам таксама зацвярджаецца інструкцыя аб парадку прадстаўлення банкамі звестак аб наяўнасці і рэквізітах рахункаў фізічных асоб. Так, банкі прадстаўляюць звесткі па форме згодна з дадаткам штогод не пазней за 1 сакавіка каляндарнага года, які ідзе за мінулым. Звесткі перадаюцца ў выглядзе электроннага дакумента праз сістэму перадачы фінансавай інфармацыі Нацыянальнага банка з фіксацыяй даты і часу іх атрымання.

Гэта пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.