Вы тут

Стартуе форум кніжнікаў


З 24 па 26 мая ва Уфе праходзіць II Міжнародны кніжны кірмаш «Кітап-Байрам». Яго дэвізам з’яўляюцца словы: «Дружба народаў — дружба літаратур». Асноўныя мерапрыемствы праходзяць на Савецкай плошчы сталіцы Башкартастана. 


Фота з адкрытых крыніц

— У першы дзень кніжнага свята, — расказвае адзін з арганізатараў кірмашу старшыня Саюза пісьменнікаў Башкартастана Айгіз Баймухаметаў, — пройдзе «Дзень славянскага пісьменства і культуры. Пушкінскі дзень». А другой палове правядзём пленум Саюза пісьменнікаў Расіі «Дружба народаў — дружба літаратур». Правядзём творчую сустрэчу з Алегам Роем і творчы вечар Ганны Матвеевай. Акцёр тэатра і кіно, спявак і кампазітар Іван Заматаеў будзе чытаць «Аповесці Белкіна». А 26 мая прэзентуем «Анталогію сучаснай беларускай літаратуры». Над гэты праектам мы працавалі каля года. Укладальнік кнігі — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Танзіля Даўлетбердзіна. Сярод перакладчыкаў — Зухра Буракаева, Айгуль Габітава, Загіда Мусіна, Зульфія Хананава, Алмас Шамасаў і яшчэ вялікая кагорта нашых празаікаў і паэтаў. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кітап» імя Зайнаб Біішавай. 

З беларускага боку ўдзел у прэзентацыі прымаюць старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт і празаік Таццяна Дземідовіч, а таксама кіраўнік кнігагандлёвага прадпрыемства «Макбел», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Макараў

Матвей ПАШКОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».