Вы тут

Прэзентацыя выдання «За цябе, Беларусь!» адбылася ў галерэі «Лабірынт»


Прэзентацыя ўнікальнага выдання «За цябе, Беларусь!» адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Важны падарунак да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіла чытачам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Менавіта тут нарадзілася ідэя зрабіць цікавую кнігу, якая сумяшчае храналогію асноўных падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі з публіцыстычнымі і літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў. І гэта карыстаецца вялікім попытам! Выданне выйшла ў свет тыражом у 2,5 тысячы асобнікаў. На дадзены момант ужо больш за 2 тысячы прададзена. 

— Спачатку ўсё бачылася ў нейкіх штрыхах, але ў выдавецтве працуюць вельмі творчыя людзі. Мы з дырэктарам Алесем Бадаком прыкінулі і вырашылі зрабіць храналогію ад першага дня вайны да самаго вызвалення. Я выбраў менавіта тыя дні, калі на беларускай зямлі адбываліся важныя падзеі, — падзяліўся складальнік выдання Віктар Шніп.

Таксама ён дадаў, што для таго, каб зрабіць выданне больш цікавым, вырашыў паглядзець, як адгукаліся аб гэтых падзеях пісьменнікі ў сваіх дзённікавых запісах. 

У Беларусі больш за 250 пісьменнікаў былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Многія з іх вялі дзённікі. Я ўзяў вытрымкі адтуль. І хачу вам сказаць, што па гэтых запісах выразна бачна, што ўсе пісьменнікі з першых дзён верылі у Перамогу, — дадаў Віктар Шніп.

Так, на старонках кнігі прыводзяцца вершы, дзённікавыя запісы і ўспаміны такіх знакамітых асоб, як Янка Купала, Якуб Колас, Пётр Глебка, Максім Танк, Кузьма Чорны, Петрусь Броўка і іншых.

Таксама трэба адзначыць, што гэта выданне з’яўляецца вынікам плённай сумеснай працы з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта дзякуючы яму кніжка багата праілюстравана фотаздымкамі і дакументамі.

Праца над кнігай вялася каля паўгода і была не самай лёгкай. 

— Матэрыялаў шмат, скампанаваць усё было непроста. Афармленне, дызайн і вокладку падбіралі сумесна з мастацкім рэдактарам Міхаілам Дайлідавым. Кніжка атрымалася ўнікальная. Такой у нас яшчэ не было, — адзначыў Віктар Шніп.

Па словах пісьменніка, гэта выданне своеасаблівы падручнік па гісторыі Вялікай Айчынай вайны, па якім можна праводзіць урокі выхавання моладзі.

— Такія кнігі выхоўваюць сапраўдных патрыётаў нашай зямлі, а пісьменнікаў подзвігі нашых продкаў натхнялі, натхняюць і будуць натхняць на новыя творы, — заключыў Віктар Шніп.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.