Вы тут

Маладзёжная прафарыентацыйная акцыя пройдзе 24 мая ў ГЦ «Сталіца»


Гарадская маладзёжная прафарыентацыйная акцыя «Каледжы Мінска. Шлях да поспеху» пройдзе 24 мая ў гандлёвым цэнтры «Сталіца», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.


Пачнецца мерапрыемства ў 13.00 і збярэ больш за тысячу навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адбудзецца флэшмоб, які папулярызуе рабочыя прафесіі, будзе працаваць выстава работ навучэнцаў каледжаў. Для гасцей арганізуюць фотазоны.

Мэта акцыі — узмацніць узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па арыентацыі выпускнікоў на атрыманне спецыяльнасцяў рабочых, служачых.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.