Вы тут

Алейнік прыняў удзел у жалобнай цырымоніі ў памяць трагічна загінулых прэзідэнта Ірана


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ў Тэгеране прыняў удзел у афіцыйнай жалобнай цырымоніі ў памяць трагічна загінуўшых Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі, міністра замежных спраў Хасейна Амір Абдалахіяна і асоб, якія суправаджалі іх.пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Фота: МЗС

Сяргей Алейнік падчас кароткай гутаркі з віцэ-прэзідэнтам Махсенам Мансуры, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта па палітычных пытаннях Махамадам Джамшыдзі і выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Алі Багеры-Кані перадаў спачуванні ад імя Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа, выказаўшы словы салідарнасці і ўпэўненасць, што іранскі народ з гонарам пройдзе выпрабаванні, якія выпалі на яго долю.

Іранскі бок выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за падтрымку і нязменную настроенасць на развіццё двухбаковых адносін.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.