Вы тут

Памятны знак камандзірам-пагранічнікам адкрылі ў Брэсце


У Брэсце 22 мая ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі памятны знак камандзірам Брэсцкага пагранічнага атрада Фёдару Урублеўскаму і Івану Барсукову. У цырымоніі ўзяў удзел Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў, паведамляе БелТА.


Фёдар Урублеўскі ўзначальваў Брэсцкі Пагранічны атрад з моманту заснавання да 1952 года. Менавіта пад яго камандаваннем адбывалася аднаўленне граніцы ў раёне Брэста ў пасляваенны час. Герой Савецкага Саюза Іван Барсукоў кіраваў пагранатрадам у 1988-1993 гадах. Служба абодвух камандзіраў прыйшлася на няпростыя для краіны перыяды. Яны былі прыкладам для падначаленых, вялікую ўвагу надавалі боегатоўнасці і прафесійнай падрыхтоўцы асабістага складу.

Памятны знак усталявалі на скрыжаванні вуліц, якія носяць імёны Фёдара Урублеўскага і Івана Барсукова. «Пагранічнікі Беларусі беражліва ставяцца да захавання памяці і працягу традыцый папярэдніх пакаленняў вартавых граніцы», — падкрэсліў Канстанцін Моластаў.

Не змагла прапусціць такую падзею дачка Івана Барсукова Жанна Царук. «Гэта вельмі важна, таму што захоўваецца памяць пра герояў-пагранічнікаў. Гэтыя людзі абаранялі межы нашай Радзімы. На іх прыкладзе выхоўваецца падрастаючае пакаленне», — адзначыла Берасцейка. У сям’і трапятліва захоўваюць памяць пра Героя Савецкага Саюза, некаторыя яго рэчы перададзены ў музей Брэсцкай пагранічнай групы.

У абласным цэнтры сёння праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Брэсцкай пагранічнай групы. Віншаванні і словы падзякі за службу асабоваму складу і ветэранам адрасавалі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Ва ўрачыстай абстаноўцы ваеннаслужачым пагранічнай групы ўручылі ўзнагароды, граматы і падзякі, чарговыя воінскія званні.

Прэв’ю: “Заря”

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.