Вы тут

Варакіна і Гетманава выйшлі ў фіналы моладзевага чэмпіянату Еўропы па барацьбе


У сталіцы Азербайджана Баку працягваецца моладзевы чэмпіянат Еўропы па барацьбе з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


У сераду выступленні на кантынентальным форуме пачалі дзяўчаты. З пяці беларусак, якія стартавалі сёння, дваім удалося прайсці шлях да фіналу. У самай лёгкай катэгорыі – да 50 кг – Наталля Варакіна паслядоўна перамагла славачку Крысціну Басіч, Шахану Назараву з Азербайджана і румынку Анну Марыю Пірву. Саперніцай Варакінай у заўтрашнім фінале стане турчанка Зехра Дэмірхан.

У вазе да 57 кг наша Алеся Гетманава атрымала перамогі над Ганнай Міхалковай з Чэхіі, азербайджанкай Рузанай Мамадавай і Анай Марыяй Пію з Румыніі. Супрацьстаяць Гетманавай у вырашальным паядынку заўтра будзе расіянка Анастасія Сідзельнікава.

У катэгорыі да 55 кг беларуска Аляксандра Булава дайшла да паўфіналу, дзе саступіла ўкраінцы Марыі Віннік. У чацвер Булаву чакае сутычка за бронзавы медаль з Анастасіяй Яндушкінай з Расеі. Таксама шанец на прызы захоўвае наша Вікторыя Радзькова (да 68 кг), якая заўтра выступіць у суцяшальным турніры. Каб заваяваць бронзу беларусцы неабходна адолець Жужанну Мальнар у адборы, а затым перамагчы немку Сафію Шэфле ў паядынку за трэцяе месца.

Яшчэ адна прадстаўніца нашай каманды Аляксандра Казлова (да 76 кг) завяршыла выступленні на стадыі чвэрцьфіналу, прайграўшы турчанцы Назар Бацір. Астатняя пяцёрка жаночай каманды Беларусі стартуе на чэмпіянаце Еўропы заўтра.

Усяго турнір у Баку сабраў каля 400 спартсменаў не старэйшых за 23 гады з 32 краін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.