Вы тут

Мінадукацыі расказала аб правілах арганізацыі школьных урачыстасцяў


Кансультант Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская распавяла БелТА аб правілах, якія варта выконваць пры арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў для выпускнікоў школ.


Сёлета выпускнікамі 11-х класаў стануць больш за 55 тыс. маладых людзей, 9-я класы сканчаюць больш за 108 тыс.урачыстыя мерапрыемствы «апошні званок» для іх пройдуць 25 мая, а выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём, адбудуцца 14 чэрвеня.

«Арганізацыя гэтых мерапрыемстваў Міністэрствам адукацыі традыцыйна рэгламентаваная. Праводзіць іх варта ў памяшканнях устаноў адукацыі — гэта, як правіла, школы. У выключных выпадках урачыстасці могуць праводзіцца ва ўстановах культуры або ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Магчыма арганізаваць свята і на адкрытай пляцоўцы, але гэта ўсё роўна павінна быць пляцоўка ўстановы адукацыі. Рэгулярна паступаюць пытанні і ад бацькоў, і ад выпускнікоў аб тым, ці можна праводзіць выпускныя вечары ў рэстаранах, кафэ, забаўляльных цэнтрах і іншых аб’ектах. Адназначна- не. Гэтая пазіцыя вызначана ў загадзе Міністэрства адукацыі. Любая лакацыя правядзення ўрачыстага мерапрыемства знаходзіцца на кантролі і органаў кіравання адукацыі, і органаў унутраных спраў», — распавяла Таццяна Асмалоўская.

Яна адзначыла, што на гэты момант ужо спланаванае правядзенне як «Апошняга званка», так і «Выпускнога вечара». «Адпрацаваныя маршруты сустрэчы світання, масавыя гулянні ў горадзе. На ўсіх этапах у мэтах стварэння ўмоў бяспекі будуць забяспечаны дзяжурствы педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі. Урачыстасці будуць праходзіць таксама ва ўзаемадзеянні з бацькоўскімі калектывамі. У цяперашні час шырока абмяркоўваецца тэма зместу мерапрыемстваў, сцэнарныя распрацоўкі. Натуральна мы трымаем на кантролі і гэтыя моманты. Сёння дастаткова творчага патэнцыялу нашых педагагічных калектываў для правядзення цікавых і крэатыўных мерапрыемстваў. Таму сцэнары святаў распрацоўваюць самі ўстановы адукацыі, да гэтага падключаюцца і педагогі, і самі хлопцы, і іх бацькі. Формы выпускных вечароў абсалютна разнастайныя-гэта і школьныя капуснікі, і традыцыйныя конкурсы талентаў, і прэзентацыі кінафільмаў і кінастужак са школьных гадоў. Цікавым фарматам заўсёды была цырымонія ўзнагароджання, калі нашым выпускнікам уручаюцца розныя ўзнагароды за перамогу ў намінацыях, адзначаюцца пры гэтым і медалісты, і класныя кіраўнікі, і настаўнікі-прадметнікі, і нават настаўнікі пачатковых класаў і медработнікі, гэта значыць усе, хто прымаў удзел у жыцці выпускнікоў на працягу 11 гадоў. Таксама цікавымі складнікамі мерапрыемстваў з’яўляюцца памятныя дзеянні ў выглядзе закладкі алеі або капсулы памяці для выпускнікоў будучых гадоў. Гэта дазволіць падкрэсліць сувязь выпускнікоў са школай, з пакаленнямі іншых выпускнікоў. Вядома, у кожнай установе маюцца свае традыцыі, свае фішачкі, гэта таксама мае месца быць», — падкрэсліла кансультант Галоўнага ўпраўлення.

У гэтую суботу ва ўсіх школах краіны пройдуць урачыстыя лінейкі для выпускнікоў, празвіняць апошнія званкі. Ужо ў панядзелак 11-класнікаў чакае новае выпрабаванне-цэнтралізаваны экзамен. А з 3 па 10 чэрвеня адбудуцца выпускныя экзамены для навучэнцаў 9-х класаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».