Вы тут

У Гродне адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі гідраметэаралагічнай службы Беларусі і Расіі


Былі падведзены вынікі работы за паўгода, вызначаны задачы на будучы перыяд сумеснай дзейнасці. У прыватнасці, разгледжаны пытанні стварэння імпартазамяшчальнага вымяральнага абсталявання, развіццё арбітальных і наземных пунктаў назірання, магчымасці касмічнага маніторынга. 


Пасяджэнне калегіі Саюзкамгідрамета праходзіць напярэдадні двух юбілейных датаў — 100-годдзя стварэння Белгідрамета і 190 гадоў з моманту заснавання гідраметэаслужбы Расійскай Федэрацыі. І вось ужо 25 гадоў дзве дзяржавы вядуць сумесную работу ў гэтым напрамку. 

Як зазначыў кіраўнік Федэральнай службы Расгідрамета Ігар Шумакоў, цеснаму супрацоўніцтву спрыяе агульная тэхнічная база, сродкі прагназавання, метады аналіза той ці іншай кліматычнай сітуацыі. Інтаграцыйныя працэсы асабліва відавочны за апошнія два дзесяцігоддзі. Выкананы чатыры праграмы Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі за кошт сродкаў саюзнага бюджэта, зараз ідзе распрацоўка новага праекта, звязанага з вывучэннем клімата, у прыватнасці, на прыгранічных тэрыторыях. 

Як вядома, прыродныя катастрофы становяцца ўсё больш небяспечнымі для жыцця людзей і функцыянавання эканомікі. Таму патрэбны праекты, якія дазволяць у значнай ступені не толькі фіксаваць падобныя з’явы, але і рабіць даўгатэрміновыя прагнозы па іх папярэджванні. Па словах намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Івана Прыходзька, дзейнасць гідраметэаралагічнай службы дазваляе мінімізаваць рызыку і страты многіх галін гаспадаркі. «Рэаліі ставяць новыя выклікі, якім нашы гадраметэаралігічныя службы павінны супрацьстаяць. Таму важнейшай тэмай застаецца захаванне тэхналагічнага суверэнітэта ў сумеснай рабоце, стварэнне новых тэхналогій у маніторынгу навакольнага асяроддзя і ўкараненне адпаведнага праграмнага забесяпячэння», — падкрэсліў Іван Прыходзька. 

Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар’яна Шчоткіна акцэнтавала ўвагу на тым, што сёлета спаўняецца 25 гадоў з моманту падпісання Дагавора па стварэнні Саюзнай дзяржавы. У дакуменце ёсць артыкул 17, які рэгламентуе дзейнацсь гідраметэаралагічнай службы Беларусі і Расіі. «Мы разумеем, што клімат уплывае не толькі на эканоміку, але і закранае стан здароўя людзей. Мы зараз вядзем гаворку аб будучым планеты, аб мэтах устойлівага развіцця, дзе кожная дзяржава павінна клапаціцца аб бяспечным пражыванні. Без кліматычных прагнозаў такая работа немагчыма. Дапамогу якраз і аказвае даная служба. Праграмы, якія распрацаваны ў рамках саюзнага бюджэта, дазволілі палепшыць падыходы да выпрацоўкі даных па агульнаму вывучэнню клімату. Зараз стаіць задача па імпартазамяшчэнні як абсталявання, такі праграмнага забеспячэння», — расказала Марыяна Шчоткіна. 

На тэхналагічны аспект звярнула ўвагу першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч. Яна зазначыла, што вось ужо некалькі гадоў вядзецца актыўная работа па імпартазамяшчэнні праграмна-апаратных комплексаў. У Беларусі зараз працуе пяць сучасных метэаралагічных лакатараў, якія ўстаноўлены ва ўсіх абласнях аэрапортах, акрамя Магілёва. Гэта зона перакрываецца лакатарамі іншых рэгіёнаў. На сённяшні дзень працуе адзін імпартны лакатар у Гомелі, усе астатнія — сучасныя комплексы расійскай вытворчасці. Распрацавана праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе ствараць радыялакацыйную карту, на якой бачна развіцце небяспечных з’яў, звязаных з канвектыўнай воблачнасцю- навальніцу, град, ліўні, шквалы, якія набліжаюцца да Беларусі. 

Таксама Святлана Кузьміч акцэнтавала ўвагу на радыяцыйны маніторынг, што асабліва важна ва ўмовах развіцця ўласнай атамнай энэргетыкі. Для назірання за станам работы АЭС у рамках Саюзнай дзяржавы распрацаваны праграмна-апаратны комплек, які дазваляе не толькі акумуляваць усю інфармацыю назірання за радыяцыйным фонам, але і здольны прагназіраваць развіццё абстаноўкі ў выніку аварыі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Мікалая ЛАПІНА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».