Вы тут

Вёска цмокаў: чытаем з бацькамі


Па замове Міністэрства інфармацыі Выдавецкі дом «Звязда» выпусціў кнігу для самых маленькіх — «Сказки-улыбки для весёлых дошколят». Аўтар — Алена Гневушава, якая толькі пачынае свой шлях у дзіцячай літаратуры. 


Пад адной вокладкай маляўніча аформленай кніжным графікам Галінай Івановай кніжачкі, адрасаванай дзецям дашкольнага ўзросту, сабраны адметныя, надзвычай захапляльныя гісторыі. Іх характар патлумачваюць назвы кароткіх раздзелаў: «Вёска цмокаў», «Мышаня, якое стала... сланом!», «Пра вельмі дзіўную карову», «Кот-балбатун», «Няня для казкі», «Мыльныя монстрыкі», «Чарапашка», «Пра русалачку з сапраўднай ракі!», «Пра вераб’я, якога завуць Ік», «Сонейка і баксёрскія пальчаткі», «Зорачка», «Чароўная грыва адзінарожкі». Гісторыі сапраўды чароўныя!..

«Сказки-улыбки для весёлых дошколят» — другая кніга члена Саюза пісьменнікаў Алены Гневушавай, маці двух дзетак. Па прафесіі журналістка, Алена Анатольеўна — вялікая прыдумшчыца цікавых казачных гісторый. Пісьменніца жыве ў Брэсце, у фантазіях і на паперы выбудоўвае свае новыя творы, якія ў першую чаргу чытае ці расказвае сваім дзеткам. Будзем спадзявацца, што следам за кнігай «казак-усмешак» да чытача прыйдуць яе новыя кнігі, адрасаваныя найперш дашкалятам. 

Набыць кнігу Алены Гневушавай можна ў кнігарні «Акадэмкніга» ці ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне! Вясёлага чытання бацькам! І маленькім чытачам, калі яны ўжо адкрываюць кнігі і ведаюць літары! 

Матвей ПАШКОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».