Вы тут

Медыкаў Мінскай вобласці плануюць накіраваць у Чунцын для вывучэння новага абсталявання


Медыкаў з Мінскай вобласці плануюць адправіць у Кітайскую правінцыю Чунцын для вывучэння новага абсталявання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.


Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падчас візіту азнаёміўся з перадавым медыцынскім абсталяваннем ад кампаніі Zybio. Наведваючы прадпрыемства, якое спецыялізуецца на даследаваннях і распрацоўках рэагентаў і абсталявання для дыягностыкі ў лабараторных умовах, імунааналыза і малекулярнай дыягностыкі, гематалогіі і мікрабіялогіі, кіраўнік Цэнтральнага рэгіёну распавёў, як уладкованая сістэма аховы здароўя ў Беларусі і адзначыў, што менавіта для невялікіх медустаноў, якімі, напрыклад, з’яўляюцца раённыя бальніцы, важнае значэнне мае дыягностыка, бо чым раней захворванне будзе выяўлена, тым лягчэй будзе праходзіць лячэнне.

«Медыцына ідзе ў гэтым кірунку. У выніку з дапамогай вялікіх дадзеных, калі ты раней праходзіў тамаграфію, здаваў аналізы, ужо сама машына будзе падказваць лекару, чым можа быць хворы чалавек. І тады яго можна будзе накіраваць у спецыялізаваны цэнтр», — адзначыў Аляксандр Турчын.

Мінская вобласць плануе накіраваць у Чунцын некалькі медыкаў, каб яны вывучылі тэхніку Zybiо, як яна працуе ў бальнічных умовах. Калі ўсё будзе добра, то ў бальніцах можа з’явіцца новая медтэхніка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.