Вы тут

Кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік прыбыў у Іран


У мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Беларусі Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік ужо прыбыў у Тэгеран, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Кіраўнік МЗС будзе прадстаўляць краіну на афіцыйнай жалобнай цырымоніі ў памяць аб трагічна загінуўшых пры крушэнні верталёта Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіме Раісі, міністру замежных спраў гэтай краіны Хасейне Аміры Абдалахіяне і суправаджаючых іх асоб.

Пахаванне Прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі пройдзе 23 мая ў яго родным горадзе Мешхед на паўночным усходзе краіны. Цырымонія развітання пройдзе спачатку ў Тэбрызе, потым яго цела накіруюць у Кум, Тэгеран, Бірджэнд, а ўжо пасля ў Мешхед.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.