Вы тут

Гігін: Галоўны прынцып любых пераўтварэнняў у нашай краіне — паэтапнасць і эвалюцыйнасць


Галоўны прынцып любых пераўтварэнняў у нашай краіне — паэтапнасць і эвалюцыйнасць, заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Галоўны прынцып любых пераўтварэнняў у нашай краіне — паэтапнасць і эвалюцыйнасць. Гэта значыць, няма задачы нешта мяняць карэнным чынам, і на гэта нас пастаянна арыентуе Прэзідэнт, — сказаў Вадзім Гігін. — Але жыццё пастаянна ўносіць свае карэктывы. І мы, парламентарыі, калі працуем з нашымі выбаршчыкамі, чуем іх заўвагі, уносім іх.Нас чуюць тыя ж наглядныя органы, якія кантралююць».

 Але ўсё гэта неабходна сістэматызаваць, надаваць гэтаму законную форму, зазначыў дэпутат.

«Заўвагі, аб якіх гаварыў Прэзідэнт і прадстаўнікі парламента, адлюстроўваюць прамую зваротную сувязь з нашымі грамадзянамі, — дапоўніў парламентарый. — І любыя змяненні, якія ўносяцца, дыктуюцца жыццём, патрабаваннямі эканомікі. Тым больш што ў цяперашніх абставінах мы павінны рэагаваць хутчэй. Нам трэба забяспечыць рух. І трэба, каб нагляд і кантроль не тармазіў гэты рух, а садзейнічаў эфектыўнай і законнай рэалізацыі правоў і інтарэсаў нашых грамадзян».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.