Вы тут

У Кітаі набірае абароты кветкавы бізнэс


Кітайцы ўсё часцей купляюць свежыя кветкі, у краіне пашыраецца кветкавая галіна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Кветкавы рынак Доўнань у горадзе Куньмін, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) называюць «кветкавай сталіцай Азіі». На яго долю прыпадае большасць прададзеных у Кітаі кветак. Як паведаміў выканаўчы дырэктар карпарацыі Dounan Flower Industry Group Цянь Чунцзюнь, у кветкавым індустрыяльным парку Доўнань у сярэднім штодня прадаюць 40 мільёнаў кветак.

«Насамрэч свежыя кветкі купляюць не толькі на святы або для асаблівых падстаў», — кажа Лю Лінлінь, адказная за кветкавы аддзел прадуктовай сеткі Freshippo. Паводле яе слоў, усё больш спажыўцоў купляюць букеты пасля заканчэння працоўнага дня або падчас прагулак у выхадныя дні, каб лішні раз парадаваць сябе.

З пачатку гэтага года продажы свежых кветак у Чунцыне (Паўднёва-Заходні Кітай), Сіане (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай) і шэрагу гарадоў правінцый Цзянсу і Чжэцзян (Паўднёва-Усходні Кітай) узраслі больш чым на 50 працэнтаў. Свежыя кветкі сталі таварам паўсядзённага попыту ў многіх кітайскіх сем’ях, што адкрывае вялізны патэнцыял для развіцця ўсёй гэтай галіны.

Адзначаецца, што фізічныя крамы, якія ўмеюць па-асабліваму паднесці свежыя кветкі, карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю сярод маладых спажыўцоў. Акрамя таго, многія кітайцы купляюць кветкі, якія прадаюцца праз прамыя трансляцыі. З’яўленне новых сартоў кветак таксама спрыяе развіццю бізнэсу.

Як вдома, у плане развіцця нацыянальнай кветкавай прамысловасці, сумесна апублікаваным Дзяржаўным кіраваннем лясной і стэпавай гаспадаркі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, пастаўлена мэта да 2035 года мадэрнізаваць кветкавую прамысловасць краіны і дасягнуць гадавога аб’ёму продажаў кветак звыш 700 мільярдаў юаняў (каля 97 млрд. долараў).

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».