Вы тут

У Беларусі бульбу пасадзілі на больш за 95% плошчаў


У Беларусі бульбу пасадзілі на 95,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Яравыя культуры пасеяны на 2124,3 тыс. га — 89,8 працэнта ад запланаваных аб’ёмаў. Грэчку пасеялі на 22,1 тыс. га (63,5 працэнта), проса — на 6,19 тыс. га (62,5 працэнта), яравы рапс — на 48,7 тыс. га (79 працэнтаў).

Кукурузу пасеялі на 1068,5 тыс. га (87,2 працэнта ад плана), у тым ліку на сілас — на 82,6 працэнта. Бульбу пасадзілі на 16 тыс. га (95,5 працэнта), агароднінныя культуры — на 4,26 тыс. га (84,8 працэнта). Завершана сяўба лёну, цукровых буракоў і ранніх збожжавых.

Аднагадовымі травамі засеяна 181,1 тыс. га (74,1 працэнта). Першы ўкос траў выраблены на 255,7 тыс. га (18,2 працэнта да плана).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».