Вы тут

Рэйтынг Байдэна ўпаў да мінімальнага паказчыка за два гады


Папулярнасць прэзідэнта ЗША Джо Байдэна знізілася да 36%, што стала самым нізкім паказчыкам амаль за два гады, паведамляе ТАСС са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага сумесна агенцтвам Reuters і службай Ipsos 17-20 мая.


Фота БелТА

Апошні раз рэйтынг Байдэна быў на такой нізкай адзнацы ў ліпені 2022 года. У красавіку бягучага года станоўча работу амерыканскага прэзідэнта ацэньвалі 38 працэнтаў рэспандэнтаў.

23% удзельнікаў апытання адзначылі, што лічаць найболей сур’ёзнай праблемай у ЗША стан эканомікі. 21% апытаных галоўным чынам занепакоеныя праблемай палітычнага экстрэмізму, 13% — нелегальнай міграцыяй у ЗША.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада. Байдэн ужо гарантаваў сабе па выніках праймерыз (першасных выбараў) і кокусаў (сходаў партыйнага актыву) вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.