Вы тут

У Расіі выявілі варыянт каранавіруса FLiRT


Варыянт каранавіруса FLiRT выяўлены ў Расіі, паведамляе РИА Новости.


Фота БелТА

«За ўвесь перыяд маніторынгу выяўлена 178 выпадкаў новых варыянтаў FLiRT, у тым ліку варыянтаў KP.2 (тры выпадкі), KP.1.1 (пяць выпадкаў), KS.1 (170 выпадкаў). Усе яны не ўяўляюць большай небяспекі, чым яго іншыя разнавіднасці», — паведамілі ў ведамстве.

Адзначаецца, што ў Расіі па-ранейшаму, як і ва ўсім свеце, пераважным застаецца варыянт амікрон. Сімптаматыка варыянтаў FLiRT падобная з сімптомамі пры амікроне — ліхаманка, кашаль, боль у горле, слабасць, галаўны боль, цягліцавыя болі, страта густу ці нюху.

Спецыялісты заклікалі не грэбаваць мерамі прафілактыкічасцей мыць рукі, праветрываць памяшканні, дэзінфікаваць рабочыя паверхні і гаджэты, пазбягаць кантактаў з людзьмі з прыкметамі захворвання.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.