Вы тут

Першы рэйс з Чэлябінска сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск


Першы рэйс з Чэлябінска сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БелТА.


Фота Нацыянальнага аэрапорта Мінск

Прамыя рэгулярныя зносіны паміж Чэлябінскам і сталіцай Беларусі запусціла авіякампанія Red Wings. Першым рэйсам скарысталіся 62 пасажыры. Гасцей сустракалі па ўжо існуючай добрай традыцыі з хлебам-соллю ў знак ветлівага прыёму на беларускай зямлі і прывітальным салютам у выглядзе воднай аркі.

Рэйсы будуць выконвацца па аўторках. Вылет з Чэлябінска — 13.30, прылёт у Мінск — 15.00, вылет з Мінска — 16.00, прылёт у Чэлябінск – у 21.10 па мясцовым часе.

Red Wings таксама выконвае рэгулярныя палёты ў Мінск з Уфы і Архангельска. З 1 чэрвеня аднаўляюцца рэйсы гэтага перавозчыка з Самары і адкрываецца новы напрамак — Ульянаўск.

Red Wings уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых расійскіх авіякампаній, спецыялізуецца на рэгулярных і чартэрных пасажырскіх перавозках. Базавыя аэрапорты — Жукоўскі, Дамадзедава, Кальцова (Екацерынбург) і Баландзіна (Чэлябінск).

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.