Вы тут

Хаслаханаў выйшаў у фінал маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па барацьбе


Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Абубакар Хаслаханаў стаў фіналістам маладзёжнага першынства кантынента па барацьбе, якое праходзіць у Азербайджане, паведамляе БелТА.


Фота БФБ

Хаслаханаў прыбыў у Баку ў статусе ўладальніка алімпійскай ліцэнзіі і медаліста дарослага чэмпіянату Еўропы 2024 года. Сёння па ходзе турніру ў вагавой катэгорыі да 97 кг наш спартсмен паслядоўна адолеў азербайджанца Мурада Ахмадзіева, эстонца Рыхарда Карэлсана і фіна Аапа Вііталу. Сапернікам беларускага барца ў паядынку за золата заўтра будзе расіянін Магамед Муртазаліеў.

У аўторак на кантынентальным форуме ў Баку стартавалі яшчэ тры прадстаўнікі нашай каманды, з якіх шанцы на медаль захоўвае Дзяніс Вітарой (да 60 кг). У чвэрцьфінале беларус уступіў Ніхаду Гулузадэ, але дзякуючы далейшаму выхаду азербайджанца ў фінал Вітарой трапіў у суцяшальны турнір. 22 мая Дзяніс разыграе месца ў схватцы за бронзу з Оліверам Скшыпчакам з Польшчы.

У катэгорыі да 67 кг наш Вячаслаў Жагалаў стартаваў з перамогі над італьянцам Андрэа Сеці, але ў 1/4 фіналу прайграў грузіну Дыега Чхіквадзэ. У вазе да 72 кг беларус Мікіта Мурашка ў першым крузе быў мацнейшы за паляка Пятра Левандоўскага, але ў наступным раўндзе не справіўся з Джавані Алесіа з Італіі.

Заўтра выступленні на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па барацьбе пачнуць дзяўчаты, нашу каманду прадставяць 10 спартсменак. 24 мая на кантынентальным першынстве стартуюць барцы вольнага стылю, беларускія атлеты заяўлены ў кожнай вагавой катэгорыі. Усяго турнір у Баку сабраў амаль 400 спартсменаў не старэйшых за 23 гады з 32 краін.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.