Вы тут

Вальфовіч: Сумленнасць, справядлівасць і адказнасць — нязменныя патрабаванні да чалавека ў пагонах


Сумленнасць, справядлівасць і высокая адказнасць — нязменныя патрабаванні да чалавека ў пагонах. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з курсантамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Фота МЗС

Аляксандр Вальфовіч падрабязна расказаў аб сітуацыі ў свеце і каля граніц Беларусі, якая развіваецца ва ўмовах беспрэцэдэнтнага абвастрэння геапалітычнай абстаноўкі, мерах рэагавання, прымаемых нашай краінай, у тым ліку сумесна са стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй. Асаблівы акцэнт зроблены на неабходнасці захавання ў краіне такіх важнейшых нацыянальных каштоўнасцей, як мір, стабільнасць і бяспека.

Звяртаючыся да курсантаў выпускнога курса, якім у хуткім часе давядзецца стаць афіцэрамі праваахоўных органаў, дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што XXI стагоддзе дыктуе новыя патрабаванні да чалавека ў пагонах. Але нязменнымі заўсёды павінны заставацца такія якасці, як сумленнасць, справядлівасць, высокая асабістая адказнасць і адданасць выбранай прафесіі.

«Кожны з вас, незалежна ад займаемай пасады і спецыяльнага звання, абавязаны памятаць, што ў вачах грамадзян вы з’яўляецеся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, і таму вашы словы і справы павінны быць узорам для пераймання і прыкладам якаснай работы ўсёй праваахоўнай сістэмы, — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. — У сваёй далейшай службе не толькі добрасумленна выконвайце задачы па ахове правапарадку, расследаванні крымінальных спраў і забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны, але і праводзьце прафілактычную і растлумачальную работу сярод насельніцтва. Бо дзякуючы гэтаму часта ўдаецца прадухіліць не адно злачынства».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.