Вы тут

ДАІ заклікае дарослых паказваць правільны прыклад паводзін на дарозе дзецям і падлеткам


У Гомельскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі рэйдавыя мерапрыемствы, падчас якіх адсочвалі выкананне правілаў дарожнага руху юнымі велааматарамі. 


На тэрыторыі Гомельскай вобласці за мінулы год адбылося 19 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх веласіпедыстаў, у якіх 20 дзяцей — пацярпелі. Летась усплёск адзначаных ДТЗ прыпаў на май месяц: адбылося 6 з 19 здарэнняў. У маі бягучага года падобных аварый, на шчасце, не зарэгістравана.

— Каб папярэдэдзіць магчымыя здарэнні з удзелам непаўналетніх веласіпедыстаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыяй праведзена прафілактычная акцыя «Юны веласіпедыст!», — звярнулі ўвагу ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. — Як паказвае статыстыка, менавіта вясновы перыяд характарызуецца ростам пагроз для бяспекі дзяцей на дарозе, бо ў большасці выпадкаў у гэты перыяд дзеці прадстаўлены самі сабе. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх дарослых удзельнікаў дарожнага руху быць максімальна прадбачлівымі на дарозе ў адносінах да дзяцей. Акрамя таго, дарослыя павінны паказваць станоўчы прыклад выканання правілаў дарожнага руху для дзяцей-удзельнікаў дарожнага руху.

Супрацоўнікамі ДАІ Гомельшчыны падчас рэйдавых мерапрыемстваў правялі тлумачальную работу як з дзцьмі, так і з іх законнымі прадстаўнікамі, расказалі чым пагражае парушэнне правілаў бяспекі на дарозе.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.